Отдел образования, спорта и туризма
Шкловского районного исполнительного комитета

Обучающимся Родителям Учителям Электронное обращение

Меню раздела

Погода

Автоматический переводчик

Сайты

Министерство образования Республики Беларусь

Могилевский областной исполнительный комитет

Счетчик посещений

Яндекс.Метрика

 
Главная : Полезные сервисы : Архив новостей

Архив новостей

14.05.2018
Станіслаў з «Александрынай» стаў пераможцам абласнога этапа конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom»

Мне не забыцца песні той даўняе вясны:
— На Мурамскай дарожцы стаялі тры сасны...
Хадзілі мы, спявалі, і з песняй ты цвіла.
Александрына, помніш, якою ты была?

Многім з нас памятныя са школы гэтыя радкі Петруся Броўкі. Якім школьнікам падаецца лірычны герой дадзенага верша? Дарослым чалавекам, які шмат пабачыў і перажыў. Здавалася б, трэба мець салидны ўзрост і багаты жыццёвы вопыт, каб зразумець верш і перадаць усю гаму пачуццяў пры чытанні. Аднак гэта ўдалося і васьмікласніку Забродскай СШ Станіславу Цярэшчанка. З вершам «Александрына» ён стаў адным з пераможцаў абласнога этапа конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

«Першы этап быў індывідуальным, – расказала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Забродскай СШ Алена Анісімава. – Мы падрыхтавалі відэаролік і выклалі яго ў інтэрнэт. Гэта было чытанне верша Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей». А на другі этап, які адбыўся ў Магілеве, вырашылі выбраць твор складаней, які вывучаецца ў 10-м класе. І ўсё ў нас атрымалася».

На абласным этапе хлопчыкі і дзяўчаты чыталі вершы перад журы, якое ўзначальвала вядомая пісьменніца Раіса Баравікова. З 30 чалавек былі выбраны пять лепшых, сярод якіх і Станіслаў. «Светлы хлопчык», – так адазвалася аб ім журы.

Ці было страшна выступаць? Хлопчык упэўнівае, што ні кроплі не хваляваўся. А настаўніца пацвярджае гэта і расказвае, што Станіслаў з’яўляецца пастаянным вядучым школьных мерапрыемстваў, удзельнічае ў разнастайных конкурсах, у мастацкай самадзейнасці. А яшчэ ён вельмі эмацыянальны, можа адчуць усёй душой літаратурны твор і перадаць пачуцці лірычнага героя.

Сярод любімых урокаў хлопчыка – беларуская мова і літаратуры. Ён нават удзельнічаў у раённай алімпіядзе па мове і заняў другое месца.


Канешне ж, поспеху хлопчыка былі вельмі рады яго родныя. У сям’і Цярэшчанка выхоўваецца трое сыноў, і ўсе, як адзначаюць у школе, выхаваныя, пазітыўныя, актыўныя. Тата Валянцін Мікалаевіч працуе механізатарам, маці Аксана Анатольеўна – начальнік паштовага аддзялення.

На фестывалі мастацкай самадзейнасці «Мая Шклоўшчына» Станіслаў Цярэшчанка разам з іншымі вучнямі Забродскай СШ адстойваў гонар Славенскага сельсавета і выклікаў сапраўдны фурор і атрымаў шмат апладысментаў ад гледачоў, а ад журы – высокую адзнаку.

У маі Станіслава чакае рэспубліканскі этап конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», на які хлопчык і яго настаўніца рыхтуюць новы верш. 

http://shklovinfo.by