Паважаныя наведвальнікі сайта!
Мы рады вас вітаць на афіцыйным сайце аддзела па адукацыі Шклоўскага райвыканкама.
Сістэма адукацыі Шклоўскага раёна развіваецца, удасканальваецца і адпавядае патрэбам часу, асобы, сям'і, краіны. Забяспечана сістэмнасць і пераемнасць у працы з таленавітымі і адоранымі навучэнцамі. Сучасны стан сістэмы спецыяльнай адукацыі дазваляе рэалізаваць права на адукацыю асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця незалежна ад стану іх здароўя. Праводзіцца мэтанакіраваная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, стварэнні развіццёвага прадметна-гульнявога асяроддзя ва ўстановах адукацыі.
Дзеці і моладзь – гэта кадравы, інтэлектуальны, творчы, духоўны і прафесійны патэнцыял нашага раёна, горада і краіны, той рэзерв, за якім будучыня. Таму выхаваўчая і ідэалагічная праца ўспрымаецца намі як сур'ёзны, шматпланавы і мэтанакіраваны працэс.
Якасць, даступнасць, развіццё ўсіх узроўняў сістэмы адукацыі, міжведамаснае ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва з бацькоўскай грамадскасцю, эфектыўнае кіраванне – асноўныя прыярытэты нашай дзейнасці. Мы зацікаўлены ў супрацоўніцтве і канструктыўным дыялогу. Спадзяемся, што наш сайт будзе карысны і цікавы.
З павагай, начальнік аддзела па адукацыі
Лодава Таццяна Уладзіміраўна