
Артыкул 189. Права на абарону
Кожнае дзіця мае права на абарону сваёй асобы, гонару і годнасці ад любых відаў эксплуатацыі і гвалту: эканамічных, сэксуальных, палітычных, духоўных, маральных, фізічных, псіхалагічных.
Дзіця мае права звярнуцца па абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў у камісіі па справах непаўналетніх, органы апекі і папячыцельства, пракуратуру, а з чатырнаццаці гадоў - і ў суд, а таксама ажыццяўляць абарону правоў і законных інтарэсаў праз сваіх законных прадстаўнікоў.
Тэлефоны даверу для дзяцей і падлеткаў у Рэспубліцы Беларусь:
Рэспубліканская "Дзіцячая тэлефонная лінія" для пацярпелых ад дамашняга насілля тэл. 8-801-100-16-11, тэлефон даверу для дзяцей і падлеткаў 8-017-246-03-03 (кругласутачна, бясплатна)
ЦДП "Альтэрнатыва" філіял № 4 "Магілёўская дзіцячая паліклініка" г.Магілёў, вул.Сіманава, 556, тэл.+375 222 63-88-42
УАЗ "Магілёўская абласная псіхіятрычная бальніца" тэлефон даверу +375 222 71-11-61
Рэспубліканскі цэнтр псіхалагічнай дапамогі +375 17 3001006