Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб аддзеле

Асноўнай мэтай сістэмы адукацыі Шклоўскага раёна з'яўляецца забеспячэнне даступнай і якаснай агульнай сярэдняй адукацыі для паспяховай сацыялізацыі вучняў у дынамічных умовах лічбавага грамадства, падрыхтоўкі да ўсвядомленага выбару прафесіі і працягу адукацыі на працягу ўсяго жыцця.

Дасягненне мэты плануецца ажыццявіць праз рашэнне наступных задач:
- забяспечыць пісьменнае кіраванне кадравым патэнцыялам праз удасканаленне прафесійных кампетэнцый педагагічных кадраў, падтрымку маладых спецыялістаў і замацаванне іх на месцах, практычную накіраванасць у рабоце з рэзервам кіруючых кадраў;
- праводзіць работу па забеспячэнні бяспечных і здароўезберагальных умоў ва ўстановах адукацыі, па прафілактыцы дзіцячага траўматызму, ажыццяўляць дзейсны кантроль за забеспячэннем бяспекі адукацыйнага працэсу;
- развіваць варыятыўныя формы дашкольнай адукацыі; удасканальваць якасць адукацыйнага працэсу праз развіццё інавацыйных форм работы з дзецьмі;
- забяспечыць умовы для рэалізацыі здольнасцяў адораных навучэнцаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на індывідуальную працу з высокаматываванымі навучэнцамі, сістэмнае метадычнае суправаджэнне трэнераў каманд і ўдзельнікаў прадметных алімпіяд, конкурсаў работ даследчага характару, максімальнае выкарыстанне магчымасцяў профільнага навучання, дапрофільнай падрыхтоўкі, міжшкольных факультатыўных заняткаў;
- забяспечыць карэкцыйную накіраванасць адукацыйнага працэсу пры працы з дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, фарміраванне інклюзіўнай культуры;
- прадоўжыць фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, прававой і палітычнай культуры навучэнцаў;
- забяспечыць эфектыўнасць праводзімай прафілактычнай работы ва ўстановах адукацыі;
- развіваць ва ўстановах адукацыі сістэму інфармавання бацькоў па пытаннях узроставых асаблівасцяў дзяцей, негатыўнага ўздзеяння сеткі Інтэрнэт на фарміраванне асобы дзіцяці, фактараў рызыкі суіцыдальных паводзін і ўстойлівасці псіхікі непаўналетняга, у тым ліку, з дапамогай выкарыстання магчымасцяў інтэрнэт-рэсурсаў;
- удасканальваць сістэму бесперапыннага суправаджэння замяшчальных сем'яў, у тым ліку для паспяховай адаптацыі дзіцяці з замяшчальнай сям'і ва ўстанове адукацыі;
- забяспечыць масавы ахоп фізкультурна-аздараўленчым рухам усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
- забяспечыць выкананне планаў мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, правядзенні рамонтных работ, набыцці камп'ютарнай тэхнікі, выкананні мэтавых паказчыкаў укаранення энергазберагальных мерапрыемстваў.

Сістэма адукацыі Шклоўскага раёна дае шырокія магчымасці для рэалізацыі інтэлектуальных запытаў і творчых здольнасцей дзяцей.

Агульнае арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва ўстановамі адукацыі, прагназаванне і вызначэнне перспектыў і шляхоў развіцця ажыццяўляецца аддзелам адукацыі.
У рамках праграмы развіцця сістэмы адукацыі Шклоўскага раёна вядзецца мэтанакіраваная работа па наступных напрамках:
- павышэнне якасці адукацыі праз выкарыстанне эфектыўных метадаў і форм кіравання.
– забеспячэнне належнага ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі выпускнікоў, найбольш поўнага задавальнення іх адукацыйных запытаў, гатоўнасці да прадаўжэння адукацыі і паспяховай працоўнай дзейнасці;
- стварэнне сістэмы развіцця асобы навучэнцаў на аснове дыягностыка-аналітычнай дзейнасці і карэкцыі адукацыйнага працэсу з улікам індывідуальных асаблівасцей навучэнцаў.

Аддзел па адукацыі каардынуе працу сеткі дзяржаўных устаноў адукацыі, якая ўключае:
*14 агульнаадукацыйных устаноў, у тым ліку 1 гімназію;
*12 устаноў дашкольнай адукацыі;
* Цэнтр дзіцячай творчасці «Прамень»;
* Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;
* Сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Ва ўстановах адукацыі раёна навучаюцца і выхоўваюцца 2869 навучэнцаў школьнага і 947 дашкольнага ўзросту.

КАДРАВЫ СКЛАД
Ва ўстановах адукацыі раёна працуе 595 педагагічных работнікаў, з іх:
· 31% педагогаў маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю;
· 52% - 1 кваліфікацыйную катэгорыю;
· 11% - 2 кваліфікацыйную катэгорыю;
· 16% - без катэгорыі.

ПРАЦА З ВУЧНЯМ
Работнікі аддзела па адукацыі значную ўвагу надаюць сацыяльна-эканамічнай падтрымцы адораных навучэнцаў. Створаны банк даных "Адораныя дзеці" па наступных паказчыках: вучэбная дзейнасць, вынікі алімпіяд, конкурсаў, вынікі псіхолага-педагагічнай дыягностыкі. Штогод навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна становяцца пераможцамі абласных прадметных алімпіяд, інтэлектуальных і творчых конкурсаў, канферэнцый. Больш за 60% выпускнікоў паступаюць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

ВЫХАЎЧАЯ ПРАЦА
Асноўныя напрамкі ў рабоце:
· грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне школьнікаў;
· фарміраванне ЗЛЖ у дзяцей і падлеткаў;
· арганізацыя пазаўрочнай занятасці дзяцей і падлеткаў;
· прафілактыка супрацьпраўных паводзін.

Раздзелы сайта