Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь звяртае ўвагу, што пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўсіх тыпах агульнаадукацыйных устаноў навучэнцы 1-11 класаў прытрымліваюцца адзення дзелавога стылю. Узоры адзення дзелавога стылю кожны год зацвярджаюцца Каардынацыйнай радай па ўвядзенні адзення дзелавога стылю, рэкамендаванай для навучэнцаў агульнаадукацыйных устаноў, арганізацыі яе вытворчасці і рэалізацыі.
Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення. Дзелавы стыль адзення - гэта строгі вытрыманы стыль адзення, прызначаны для наведвання вучнямі навучальных заняткаў у агульнаадукацыйных установах. Камплект адзення дзелавога стылю павінен быць шматфункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды.
Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць пінжак, камізэлька, штаны, кашуля з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) - пінжак, камізэлька, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны швэдар ці камізэлька. Нашэнне адзення дзелавога стылю навучэнцамі агульнаадукацыйных устаноў неабходна зрабіць нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага распарадку агульнаадукацыйнай установы.